„Apple” прыпыняе продажы празь інтэрнэт у Расеі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.12.2014 12:08
Гэта з-за рэзкага падзеньня курсу рубля.
Амэрыканская кампанія „Apple” часова прыпыніла анлайн-продажы ў Расеі з-за рэзкага падзеньня курсу рубля.
Як паведамілі ў „Apple”, нестабільны курс расейскай валюты моцна ўскладняе вызначэньне цэн на прадукцыю „Apple” для расейскіх пакупнікоў.
Расейскія рытэйлеры паведамілі пра рост продажаў прылад „Apple” на гэтым тыдні.
nn.by/аз