Logo Polskiego Radia
Print

Нарвэгія будзе падтрымліваць Украіну цягам трох гадоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.11.2014 11:33
Сума фінансавай дапамогі пакуль не абвяшчаецца.

Пагадненьне аб падтрымцы ўкраінскага дзяржаўнага бюджэту было падпісана ўчора кіраўнікамі ўрадаў Украіны й Нарвэгіі падчас першага афіцыйнага візыту ў Кіеў нарвэскага прэм’ер-міністра Эрны Солбэрг.

У адпаведнасьці з дакумэнтам на працягу трох гадоў Нарвэгія прадставіць украінскаму боку дапамогу ў выглядзе некалькіх траншаў, сума якіх не абвяшчаецца. Вядома толькі, што да канца гэтага года бюджэтная дапамога Ўкраіне складзе 15 мільёнаў даляраў.

Акрамя таго, Осла й Кіеў падпісалі пагадненьне аб стварэньні міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў сфэрах эканомікі, гандлю й прадпрымальніцтва, а таксама заключылі дамову аб супрацоўніцтве ў сфэры ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі.

Выступаючы ў Варшаве ў панядзелак прэм’ер-міністар Нарвэгіі Эрна Солбэрг заявіла, што незаконная анэксія Расеяй Крыму й дэстабілізацыя ёю ўсходняй Украіны стварылі сур’ёзны крызыс на многіх узроўнях палітыкі бясьпекі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт