Швэдзкі пэнсіянэр скраў больш за 100 ровараў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
18.11.2014 17:15
Ён усё схаваў ва ўласнай кватэры.
Flickr/krakow.bicycles
Паліцыянты са швэдзкага горада Вадстэна не маглі паверыць сваім вачам, калі знайшлі ў двухпакаёвай кватэры сапраўдны склад скрадзеных ровараў.
Пасьля падліку высьветлілася, што іх там роўна 101.
Што цікава, паліцыя выпадкова выйшла на сьлед злодзея. 70-гадовага мужчыну выклікалі ў паліцэйскі ўчастак на допыт. У зьвязку з тым, што яго падазравалі ў шматлікіх крадзяжах, афіцэры вырашылі спачатку абшукаць ягоную кватэру.
Тое, што яны там убачылі, перавысіла ўсе іх спадзяваньні. Амаль уся пдошча кватэры была забітая роварамі ад падлогі да столі. Яшчэ дзесяць ровараў гаспадар засунуў у шафу.
Паводле папярэдніх дадзеных, пэнсіянэр-злодзей краў равары сам. Не вядома, што ён зьбіраўся зь імі рабіць.
юл