Logo Polskiego Radia
Print

Мірныя жыхары – ахвяры міжнароднай вайны супраць ІД

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.11.2014 12:26
ЗША пачалі паветраныя ўдары па пазыцыях іслямістаў у Сырыі 23 верасьня.
PAP

Зь верасьня ў выніку амэрыканскіх налётаў на Сырыю загінулі 865 чалавек, у тым ліку 50 мірных грамадзян. Пра гэта паведамляе Сырыйскі цэнтар абароны правоў чалавека.

Паводле арганізацыі, большасьць загінулых, то бок 746 чалавек - гэта фанатыкі „Іслямскай дзяржавы”. У сваю чаргу, сярод мірных ахвяраў было васьмёра дзяцей і пяць жанчын.

Злучаныя Штаты Амэрыкі пачалі паветраныя ўдары па сырыйскіх пазыцыях арганізацыі „Іслямская дзяржава” 23 верасьня. Гэта была рэакцыя на захоп іслямістамі чарговых рэгіёнаў у Іраку й Сырыі, дзе яны ўводзяць халіфат і забіваюць хрысьціянаў, шыітаў, курдаў і языдаў.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт