Летувa ўзмацняе нагляд на летувіска-беларускай мяжы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.10.2014 11:46
Каля 90% кантрабандных цыгарэт трапляе ў Летуву менавіта праз гэты ўчастак мяжы.
У мэтах барацьбы з кантрабандай Служба аховы дзяржаўнай мяжы Летувы паведамляе пра ўзмацненьне нагляду на летувіска-беларускай мяжы.
Супрацоўнікі службы адзначаюць, што на мяжы зь Беларусьсю ўзмацнілася кантрабанда, з тых часоў, як некалькі гадоў таму стаў больш жорсткім кантроль у Калінінградзкай вобласьці. Да кастрычніка на летувіска-беларускай мяжы затрымана каля мільёна кантрабандных цыгарэт, а таксама больш за 400 асоб, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Летуву.
„Гэта самая доўгая мяжа Летувы, тут няма натуральнай прыроднай перашкоды, як Нёман на мяжы з Расеяй. Пры мяжы зь Беларусьсю - лясістыя мясцовасьці, якія спрыяюць злачынным дзеяньням”, - лічыць прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс.
Цяпер каля 90% кантрабандных цыгарэт трапляе ў Летуву менавіта праз гэты ўчастак мяжы, таму зь лета тут укараняецца новая сыстэма кантролю.
delfi.lt/аз