Аднавіліся сутыкненьні ў Ганконгу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
18.10.2014 10:13
У сутыкненьнях паміж паліцыяй і пратэстоўцамі ўдзельнічалі каля дзевяці тысяч чалавек.
Protestujący domagają się wprowadzenia pełnej demokracji w Hongkongu, foto: PAP/EPA/ROLEX DELA PENA
Хваляваньні пачаліся пасьля таго, як пратэстоўцы, актывісты руху Occupy Central, зноў занялі стратэгічна важнае скрыжаваньне ў раёне Монг Кок, якое раней паліцыя ачысьціла ад барыкад. Службы аховы парадку ўжылі для разгону пратэстоўцаў гумовыя дубінкі і сьлёзатачывы газ. Ёсьць пацярпелыя з абодвух бакоў, вядома, што раненьні атрымалі ня менш за 15 паліцэйскіх. 26 удзельнікаў акцыі затрыманыя.
Дэманстрацыі ў Ганконгу пачаліся 26 верасьня. Тады на вуліцы горада выйшлі каля 80 тысяч чалавек, пераважна студэнты, з патрабаваньнем самастойна абіраць мясцовую ўладу.
У Пэкіне пагадзіліся пайсьці на саступкі й паабяцалі, што Ганконг атрымае такую магчымасьць у 2017 годзе. Пры гэтым ўрад высунуў ўмова, што ўсе кандыдаты, за якіх жыхары Ганконга змогуць аддаць свае галасы, будуць папярэдне адобраны выбарцамі з Кітая.
У Ганконгу з гэтым не згодныя і выступаюць за поўную дэмакратызацыю галасаваньня. Акрамя таго, пратэстанты запатрабавалі адстаўкі кіраўніка ўрада Ганконга Лян Чжэньіна.
яс