Logo Polskiego Radia
Print

Даражэюць аплаты за ўезд у Рым

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.10.2014 15:28
Гэта дрэнныя навіна для тысячаў паломнікаў і турыстаў.

/

Гэта дрэнныя навіна для паломнікаў і турыстаў, якія прыязджаюць у Рым - павышаецца аплата за ўезд у Вечны горад ды зьмяншаецца колькасьць выдаваных на гэта дазволаў. Ідэя зьменаў простая: чым бліжэй да плошчы сьвятога Пятра, тым даражэй.

Дарэчы, гэты мэтад апраўдаўся ўжо на працягу апошніх шасьці месяцаў, калі ўезд у Рым каштаваў 144 эўра з аўтобуса. Колькасьць зацікаўленых зьменшылася за гэты пэрыяд на 2%, а прыбытак горада павялічылася на 3,5 мільёна эўра.

Зараз уезд будзе каштаваць 200 эўра. У сваю чаргу максымальна блізка ад Ватыкана змогуць даехаць кожны дзень толькі 444 аўтобусы.

Адначасова павялічыліся штрафы за парушэньні гэтых правілаў, то бок з 380 да 500 эўра.

У сваю чаргу, рымскія ўлады й мясцовыя жыхары мараць пра ўвядзеньне мераў, якія абавязвалі ў Ватыкане з нагоды Вялікага юбілею 2000 году, калі ўезд у горад для аўтобусаў быў цалкам забаронены. Тады ўсе аўтобусы спыняліся на некалькіх стаянках на ўскраіне Рыму, а турысты й паломнікі прыяжджалі ў цэнтар гарадзкім транспартам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт