Гюнтэр Этынгер: ЭЗ падрыхтаваны да газавай вайны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        16.10.2014 15:26
                    
                                 
                
                
                    „Мы знаходзімся ў значна лепшай сытуацыі, чым прыкладна 5 гадоў таму”,- кажа камісар па справах энэргіі.
                
                
                    
                         polskieradio.pl
polskieradio.pl
                     
                
                
                
               
                
                          Эўразьвяз лепш падрыхтаваны на выпадак спыненьня паставак газу з Расеі, лічыць эўракамісар па справах энэргіі Гюнтэр Этынгер. У Брусэлі прадставілі вынікі аналізаў сытуацыі, у якой Расея спыняе пастаўкі блакітнага паліва ў ЭЗ.
„У параўнаньні з 2009 годам, наш патэнцыял захоўваньня газу на многа большы, газасховішчы лепш запоўненыя, ёсьць новыя трубаправоды, новыя тэрміналы звадкаванага газу”, - сказаў Этынгер.
Эўразьвязаўскі камісар нагадаў таксама, што Летува павінна адкрыць свой тэрмінал звадкаванага газу ў сьнежні, а Польшча - у студзені.
„Мы знаходзімся ў значна лепшай сытуацыі, чым прыкладна пяць гадоў таму”, - сказаў Гюнтэр Этынгер.
Паводле аналізаў, прэзэнтаваных Эўракамісіяй, калі на працягу шасьці месяцаў будзе цалкам спынены паток газу з Расеі, а сяброўскія дзяржавы не захочуць супрацоўнічаць, то адзінай краінай, у якой можа не хапаць энэргіі ў хатніх гаспадарках, будзе Эстонія.
Іншыя краіны адчуюць выключна падзеньне паставак газу. У выпадку Летувы, Фінляндыі, Балгарыі, Румыніі – на каля 40%. У Вугоршчыне  - на 30%, а ў Польшчы - на 20%.
Аднак, калі краіны ЭЗ будуць дапамагаць адзін аднаму, страты будуць значна меншыя. Тады ні адна краіна ня будзе прымушана спыняць пастаўкі энэргіі ў хатнія гаспадаркі, малыя й сярэднія прадпрыемствы або бальніцы.
аз