Logo Polskiego Radia
Print

Начныя сутыкненьні ў Гангконгу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.10.2014 11:00
Прэс-служба паліцыі ў Ганконгу паведамляе пра затрыманьне 37 мужчын і 8 жанчын.
PAP/EPA/ALEX HOFFORD

45 чалавек затрыманых і 4 параненых паліцыянтаў - гэта вынік начных сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй у Ганконгу. Паводле мясцовых СМІ, гэта былі самыя жорсткія сутыкненьні ад пачатку пратэстаў.

Яны адбыліся непадалёк ад урадавых будынкаў. Сілы бясьпекі выкарыстоўвалі супраць дэманстрантаў дубінкі й пярцовы газ.

Як паведамліла прэс-служба паліцыі ў Ганконгу, былі затрыманыя 37 мужчын і 8 жанчын.

Нагадаем, дэманстранты, у асноўным студэнты й сябры прадэмакратычных арганізацыяў, патрабуюць правядзеньня свабодных выбараў уладаў Ганконгу, які раней быў калёніяй Вялікабрытаніі.

Кітай, які трымае кантроль над Ганконгам, настойвае на папярэднім адборы кандыдатаў для галасаваньня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт