Logo Polskiego Radia
Print

Выбары ў Босьніі й Герцагавіне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.10.2014 12:54
Сэрбы, харваты і мусульмане, якія жывуць у гэтай краіне, выбіраюць уладу на ўсіх узроўнях.

Грамадзяне Босьніі і Герцагавіны ўдзельнічаюць сёньня на ўсеагульных выбарах. Сэрбы, харваты і мусульмане, якія жывуць у гэтай краіне, выбіраюць уладу на ўсіх узроўнях. Гэта азначае, што выбаршчыкі выбіраюць Прэзыдыюм Босьніі і Герцагавіны, цэнтральны парлямант, парляманты двух кампанэнтаў, Прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбія і ўлады 10 кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны.

Доктар Марак Бабіч з Варшаўскага ўнівэрсытэта лічыць, што пералому пасьля выбараў ня будзе. Ён адзначае, што ў краіне няма новых людзей, якія маглі б кіраваць Босьніяй і Герцагавінай.

Складаны адміністратыўны падзел пасьля спыненьня вайны ў былой Югаславіі, які стаў вынікам мірнага пагадненьня ў Дэйтане ў 1995 годзе, зьяўляецца крыніцай спрэчак паміж Фэдэрацыяй Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбіі, і блякуе разьвіцьцё краіны.

Босьнія зьяўляецца адным з самых бедных краін у рэгіёне Заходніх Балканаў. На яе тэрыторыі праходзілі найбольш жорсткія баі падчас вайны ў былой Югаславіі ў 1992-1995 гг.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт