Logo Polskiego Radia
Print

Міхаэль Шумахер вяртаецца да дому

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2014 18:52
Паводле лекагаў, яго рэабілітацыя можа працягвацца дома.
inserbia.infoinserbia.info

Міхаэль Шумахер выйшаў з клінікі ў Лазане ды быў дастаўлены ў сваю вілу ў Швайцарыі. Стан здароўя зоркі Формулы-1 дазваляе працягваць ягоную далейшую рэабілітацыю дома, паведаміў сёньня мэнэджар спартоўца.

Стан здароўя гоншчыка настолькі палепшыўся, што стала магчымая яго транспарціроўка дадому на беразе Жэнэўскага возера.

Паводле лекараў, цягам апошніх месяцаў у Лазане ў здароўі Шумахера адбыўся вялікі прагрэс. Усё ж яго надалей чакаюць многія месяцы працы й тэрапіі.

Нагадваем, 29 сьнежня 2013 году Міхаэль Шумахер падчас катаньня на лыжах у Мэрыбель у Францыі атрымаў цяжкую траўму чэрапа. Ён быў дастаўлены ў бальніцу ў Грэноблі ў Францыі.

Шмат месяцаў спартовец ляжаў у коме. Яго далейшая рэабілітацыя праводзілася ў шпіталі ў Лазане ў Швайцарыі. Зараз лячэньне можа працягвацца ў хатніх умовах.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт