Logo Polskiego Radia
Print

Куба і Вэнэсуэла бароняць Пуціна

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.07.2014 16:30
Масква спрабуе скласьці зь сябе адказнасьць за зьбіцьцё малайзійскага лайнэра над Украінай.

Крамлю вераць Куба й Вэнэсуэла.

Расейскія ўлады прыкладаюць усе намаганьні, каб пераканаць сьвет у тым, што прарасейскія сэпаратысты не датычныя да зьбіцьця пасажырскага самалёта малайзійскіх авіяліній над Усходняй Украінай. Пакуль яны пераканалі толькі тых, хто даўно сябруе з Масквой. Да крамлёўскай вэрсіі падзей прыслухаліся ў Гаване ды Каракасе.Пры гэтым, Вэнэсуэла была ўвогуле першай на плянэце, хто зьняў з расейцаў усялякую адказнасьць. Урад у Каракасе выдаў учора камунікат, у якім абвінаваціў ЗША ды NATO ў трагедыі. Маўляў, менавіта яны выклікалі ва Ўкраіне “сабачую вайну”, спарадзілі хаос і дэстабілізацыю. Наступствам гэтага стала сьмерць 300 чалавек, заявіла Міністэрства народнай улады па пытаньнях замежнай палітыкі Вэнэсуэлы.

Эстафэту потым перахапіла Гавана. Кубінскія ўлады былі сьмялейшыя. Фідэль Кастра заявіў, што зьбіцьцё самалёту было правакацыяй «антыўкраінскага, праімпэрыялістычнага ўраду шакаляднага караля Пятра Парашэнкі”.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт