Logo Polskiego Radia
Print

Галяндыя заплаціць кампэнсацыі сем’ям забітых у Срэбраніцы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.07.2014 19:30
У ліпені 1995 году галяндзкія міратворцы адмовіліся ахоўваць мірных жыхароў, што прывяло да трагедыі.

Галяндзкая дзяржава нясе адказнасьць за сьмерць басьнійскіх мусульманаў, забітых сэрбскімі нацыяналістамі ў Срэбраніцы ў ліпені 1995 году. Такі вэрдыкт вынес у сераду галяндзкі суд. Суд падкрэсьліў, што галяндзкія жаўнеры з кантынгенту ААН павінныя былі ахоўваць мірных жыхароў, але гэтага не зрабілі. Амстэрдам заплаціць кампэнсацыю больш як 300 сем’ям загінулых.

Галяндзкія жаўнеры міратворчых сіл ААН ахоўвалі мусульманскі анкляў у Срэбраніцы, які знаходзіўся на мяжы паміж Босьніяй і Сэрбіяй. У ліпені 1995 году сілы басьнійскіх сэрбаў без бою занялі горад і забілі каля 8 тысячаў мужчын і хлопцаў. Галяндзкія міратворцы моўчкі назіралі, як сэрбскія вайскоўцы аддзяляюць мусульманскіх мужчынаў ад жанчын і вывозяць у невядомым накірунку. Галяндцы тлумачылі свае паводзіны тым, што яны ня мелі цяжкага ўзбраеньня і падтрымкі з паветра, таму ня мелі магчымасьцяў супраціўляцца сэрбскай арміі.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт