Забойчая ініцыяцыя ў ПАР
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.07.2014 12:37
                    
                                 
                
                
                    У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы пасьля традыцыйнай цырымоніі пасьвячэньня ў мужчыны памерлі 26 хлопчыкаў.
                
                
                    
                         pl.wikipedia.org
pl.wikipedia.org
                     
                
                
                
               
                
                         У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы пасьля традыцыйнай цырымоніі пасьвячэньня ў мужчыны памерлі 26 хлопчыкаў, яшчэ 104 шпіталізаваныя з-за абязводжваньня, гангрэны, інфікаваньня пасьля абразаньня і іншых траўмаў.
Сем чалавек ужо арыштаваныя за ўтрыманьне нелегальных школ ініцыяцыі.
Міністэрства краіны па справах традыцыйных абшчын заявіла, што неабходна пакласьці канец гэтай практыцы. Падобныя заявы рабіліся і ў мінулым годзе, калі стала вядома пра гібель 27 хлопчыкаў. Тады скончыць з «недапушчальным звычаем» абяцаў асабіста прэзыдэнт Джейкоб Зума.
Цырымоніі ініцыяцыі ў Паўднёвай Афрыцы, як правіла, доўжацца тры тыдні. У іх удзельнічаюць дзясяткі тысяч хлопчыкаў. Акрамя абразаньня яны ўключаюць тэсты на выжываньне, у прыватнасьці выпрабаваньне холадам. Як паведамляе паліцыя, большасьць сьмяротных выпадкаў адбываецца ў афіцыйных месцах прысьвячэньня, дзе, па правілах, павінны знаходзіцца лекары, гатовыя прыйсьці на дапамогу хлопчыкам.
яс