Logo Polskiego Radia
Print

Нікаля Сарказі пасадзілі пад арышт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.07.2014 14:34
Гэта беспрэцэдэнтны выпадак ў гісторыі V Рэспублікі ў дачыненьні да былога кіраўніка дзяржавы.

Сёньня зранку былога прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі даставілі на допыт па падазрэньні ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Напярэдадні, 30 чэрвеня, на допыт выклікалі адваката Сарказі.

Па законе Сарказі могуць пакінуць пад вартай на 24 гадзіны з магчымасьцю падаўжэньня тэрміну затрыманьня на суткі.

Былога прэзыдэнта падазраюць у тым, што ён, у замен за абяцаньні высокай пасады, атрымліваў ад судзьдзі інфармацыю аб ходзе справы з нагоды магчымага незаконнага фінансаваньня яго выбарчай кампаніі 2007 года лібійскім дыктатарам Муамарам Кадафі. У прыватнасьці, прадстаўнік суда, папярэдзіў Сарказі аб праслухоўцы яго тэлефона.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт