Logo Polskiego Radia
Print

Сэрбія прыпыніла будову «Паўднёвага патоку»

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 09.06.2014 16:19
Сэрбія ўсьлед за Балгарыяй прыпыніла будову газапаводу «Паўднёвы паток».


/
Улады Сэрбіі паведамілі аб тым, што краіна вымушаная адкласьці пачатак будаўніцтва газаправоду «Паўднёвы паток» да моманту заканчэньня перамоваў паміж Расеяй, Балгарыяй і ЭЗ.

4 чэрвеня Эўразьвяз запатрабаваў прыпыніць рэалізацыю праекту «Паўднёвы паток». У Брусэлі заявілі, што Эўракамісія намерваецца пераправерыць адпаведнасьць гэтага праекту нормам Трэцяга энэргапакету. Згодна зь ім, у Эўрапейскім Зьвязе кампаніям забараняецца быць пастаўшчыкамі газу, калі яны самі яго здабываюць.

Будаўніцтва «Паўднёвага патоку», які павінен прайсьці праз Балгарыю, Сэрбію, Вугоршчыну, Славэнію і Італію, стартавала 7 сьнежня 2012 г. у раёне Анапы. Здача ў эксплюатацыю першай ніткі плянавалася на канец 2015-га. Усяго мяркуецца пабудаваць чатыры ніткі.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт