Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржсакратар ЗША зь нечаканым візытам у Лібане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.06.2014 17:53
Джон Кэры будзе размаўляць пра дапамогу краінам, якія прымаюць сырыйскіх бежанцаў.

Дзяржсакратар ЗША прабывае зь нечаканым візытам у Лібане.
Паводле дыпляматычных крыніцаў ЗША, Джон Кэры прыбыў у Бэйрут зь інфармацыяй аб фінансавай дапамозе для краінаў, якія прымаюць сырыйскіх бежанцаў.

Больш за 290 млн. даляраў дадатковай падтрымкі для ўстаноў ААН і неўрадавых арганізацыяў апрача Лібана, атрымаюць таксама Ярданія, Турцыя, Ірак і Эгіпет.

У Лібане знаходзіцца найбольш сырыйскіх бежанцаў. У красавіку іх колькасьць перавысіла адзін мільён. Таму краіна атрымае на дапамогу ім 51 млн. даляраў.

Настолькі вялікая хваля ўцекачоў мае значны ўплыў на краіну й ейную эканоміку. Адбываецца скарачэньне гандлю, зьніжэньне ўзроўню інвэстыцый, скарачэньне колькасьці турыстаў і рост дзяржаўных выдаткаў.

ААН, лібанскі ўрад і гуманітарныя арганізацыі падлічылі, што на дапамогу бежанцам толькі сёлета неабходны амаль 1 млрд. 900 млн. даляраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт