Украіна і „Газпром” уступна дамовіліся
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.05.2014 09:45
Бакі ўзгоднілі, што да пятніцы ўкраінскі „Нафтагаз” павінен заплаціць $2 млрд, а да 7 чэрвеня наступныя $500 млн даляраў „Газпрому”.
źr. sxc.hu/CC
Без пралому, але ёсьць „значны прагрэс” – гэтак трохбаковыя газавыя кансультацыі, якія адбыліся ў панядзелак ацэньвае Эўрапейская камісія.
Эўрапейскі камісар па пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Этынгер сустрэўся зь міністрам Расеі Аляксандрам Новакам і ўкраінскім міністрам Юрыем Проданам.
Бакі ўзгоднілі, што да пятніцы ўкраінскі „Нафтагаз” павінен заплаціць „Газпрому" $2млрд даляраў, а да 7 чэрвеня наступныя $500 млн запазычанасьці.
Спачатку, аднак, такое рашэньне павінна быць адобрана ўладамі ў Кіеве і Маскве, а таксама прадстаўнікамі абедзьвюх кампаній. Сустрэча заплянавана на сераду.
Затым, калі першы транш паступіць на рахунак своечасова, пачнуцца перамовы адносна кошту на газ для Ўкраіны з красавіка гэтага году. „Газпром” пагадзіўся пастаўляць сыравіну ў чэрвені без папярэдняй аплаты.
Калі гэтыя вызначэньні ўступяць у сілу, трэці раўнд трохбаковых кансультацый паміж Эўрапейскай камісіяй, Расеяй і Ўкраінай можа адбыцца ў гэтую пятніцу - 30 траўня.
яс