Нігерыя: амэрыканскія вайскоўцы дапамогуць шукаць захопленых дзяўчат
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.05.2014 17:28
                    
                                 
                
                
                    Іслямскія баевікі выкралі 200 вучаніц больш за месяц там. 
                
                
                    
                         źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC
źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC
                     
                
                
                
               
                
                          80 амэрыканскія жаўнераў у Чадзе будуць дапамагаць у пошуку выкрадзеных нігерыйскіх вучаніц. Вайскоўцы будуць дапамагаць у разьведвальных апэрацыях і палётах над паўночнай Нігерыяй. Як заявіў Барак Абама, амэрыканцы застаюцца ў Чадзе, пакуль іх прысутнасьць будзе неабходная.
Нагадаем, іслямісцкая групоўка „Бока Харам” больш за месяц таму выкрала больш за 200 вучаніцаў са школы ў адной з вёсак у паўночна -ўсходняй Нігерыі. Месца ўтрыманьня дзяўчат - невядомае.
Іслямісты плянавалі памяняць іх на сваіх калегаў, якія утрымліваюцца ў турмах. Аднак улады Нігерыі не згадзіліся на ўмовы тэрарыстаў.
„Бока Харам”- гэта іслямісцкая сэкта якая, хоча ўвядзеньня ва ўсёй Нігерыі мусульманскага права шарыяту. Баевікі выкралі дзяўчаткі, верагодна, у знак пратэсту супраць адукацыі жанчын.
Да іх вызваленьня заклікалі, між іншым, Папа Францішак, вядомая  акторка Анджаліна Джолі, першая лэдзі Мішэль Абама й прэм'ер -міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран.
аз