Logo Polskiego Radia
Print

Сноўден - герой коміксаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.05.2014 10:31
У друкаваным і электронным выглядзе комікс выйдзе 21 траўня.
Фотa:
Фотa: Comic Flea Market

Выдавецтва Bluewater Productions заявіла аб стварэньні кнігі коміксаў пра былога супрацоўніка спэцслужбаў ЗША Эдварда Сноўдэна. Яе рэліз у друкаваным і электронным выглядзе прызначаны на 21 траўня.

Стваральнікі лічаць, што кніга дапаможа чытачам зірнуць на Сноўдена як на чалавека, а не як на героя першых старонак газэт, а таксама разабрацца, што заахвоціла агента ініцыяваць найбуйнейшую ў гісторыі ЗША ўцечку сакрэтнай інфармацыі.

Сцэнар да комікса напісаў Валеры Д'Орацыо (Valerie D'Orazio), а аўтарам ілюстрацый стаў мастак Дэн Лоўэр (Dan Lauer).

«Эдварда Сноўдена называлі асьведаміцелем, героем, здраднікам, злачынцам ... Але хто ж ён на самай справе?» - гаворыцца ў прэс-рэлізе коміксу.

Па словах Д'Орацыо, першапачаткова комікс плянаваўся як біяграфія Сноўдена, аднак па ходзе разьвіцьця сюжэту ён набыў больш драматычны характар. Гісторыя пачынаецца задоўга да таго, як былы агент ЦРУ набыў сусьветную вядомасьць: чытачы знаёмяцца з 19-гадовым маладым чалавекам, які працуе прадаўцом у краме для аматараў зьвяркоў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт