Logo Polskiego Radia
Print

Трагедыя ў Банглядэш: патануў паром

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.05.2014 19:14
Колькасьць загінулых пры крушэньні парома "Міраж-4" у Банглядэш, па апошніх дадзеных, павялічылася да 28 чалавек.
Володимир Прядко

Колькасьць загінулых пры крушэньні парома "Міраж-4" у Банглядэш, па апошніх дадзеных, павялічылася да 28 чалавек.

Колькасьць сьмяротных ахвяр можа ўзрасьці, паколькі каля 100 чалавек лічацца прапаўшымі бязь вестак, іх целы могуць знаходзіцца на борце парома.

Паром з 200 пасажырамі на борце затануў на рацэ Мегхна ў цэнтральнай частцы Банглядэш учора. Каля 40 пасажырам удалося дабрацца да берага самастойна, яшчэ 35 удалося выратаваць. Прычынай крушэньня судна маглі стаць праліўныя дажджы ды таксама моцны вецер. Акрамя таго, паводле пасажыраў, якія выратаваліся, паром быў перапоўнены, што таксама магло стаць прычынай трагедыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт