Logo Polskiego Radia
Print

Катастрофа парому ў Банглядэшы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.05.2014 18:10
На борце знаходзілася каля 200 пасажыраў.

Паром, якім плылі каля 200 пасажыраў перавярнуўся на рацэ недалёк ад сталіцы Народнай Рэспублікі Банглядэш. На дадзены момант паліцыя інфармуе пра дзесяць сьмяротных ахвяраў, але гэтая колькасьць можа рашуча павялічыцца.

Да трагедыі дайшло ў 27 кілямэтрах ад Дакі падчас шторму. Выратавальныя каманды прыбылі на месца катастрофы праз тры гадзіны. Пакуль ратаўнікі ня могуць ацаніць, колькі людзей выжыла ды колькі дакладна пасажыраў знаходзілася на борце.

На месцы катастрофы працуюць ратаўнікі, пажарнікі й вадалазы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт