Украіна адмовілася плаціць «Газпрому» 11,4 млд. дал.
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
02.05.2014 08:07
«Нафтагаз Украіны» адмовіўся плаціць «Газпрому» 11,4 мільярда даляраў за недабор газу.
premier.gov.pl
Украінскі бок адмаўляецца прызнаваць рахунак. «Газпром» напрыканцы красавіка запатрабаваў ад «Нафтагазу» заплаціць за нявыбраныя ў 2013 годзе аб'ёмы газу. На думку ўкраінскага боку, гэтае патрабаваньне грунтуецца на прынцыпе «бяры або плаці», «які ўжо даўно не зьяўляецца рынкавай практыкай у тым выглядзе, як на гэтым настойвае расейскі газавы манапаліст». Кіеў сьцьвярджае, што дамова паміж «Нафтагазам» і «Газпромам» не ўтрымлівае мэханізму практычнай рэалізацыі гэтага прынцыпу.
«Нафтагаз Украіны» патрабуе ўрэгуляваць спрэчныя пытаньні ў дамове куплі-продажу прыроднага газу, а ключавым пытаньнем зьяўляецца перагляд цаны на газ. Калі бакі ня прыйдуць да згоды на працягу 30 сутак, спрэчка будзе вынесеныя на разгляд у Арбітражны інстытут Стакгольму.
Паводле папярэдніх зьвестак «Газпрому», запазычанасьць Украіны за расейскі газ на 30 красавіка складала 3,492 мільярда даляраў. Украіна неаднаразова выказвала незадаволенасьць вызначанай «Газпромам» цаной, якая цяпер складае 485 даляраў за тысячу кубамэтраў.
эб