Масква: трохтысячны мітынг у падтрымку сэпаратыстаў ва Ўкраіне
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.05.2014 10:50
Гэта толькі адна з дэманстрацыяў, якія сёньня пройдуць вуліцамі расейскай сталіцы.
svaboda.org
У Маскве партыя „Справядлівая Расея” праводзіць першамайскую ходу, у якой бяруць удзел ня менш за тры тысячы чалавек.
Удзельнікі акцыі трымаюць плякаты зь лёзунгамі „Славянск, Данецк, Луганск — мы з вамі”, „Паўднёвы Ўсход Украіны, мы сваіх не кідаем” і іншыя.
Акцыі да Дня працы ў цэнтры Масквы праводзяць таксама прафзьвязы, палітычныя партыі ЛДПР і камуністы.
Таксама адбудуцца тры акцыі нацыяналістаў. Усяго па Расеі ў першамайскіх шэсьцях возьмуць удзел больш за 2 млн. чалавек.
svaboda.org/аз