Больш за 20 ахвяр нападу на клініку ў ЦАР
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        28.04.2014 17:44
                    
                                 
                
                
                    Больш за 20 чалавек загінулі ў выніку нападу на клініку «Лекараў бязь межаў» у ЦАР. 
                
                
                
                
               
                
                         
 
wikipedia.pl
 Зьдзесьнены ўзброены напад на клініку міжнароднай гуманітарнай арганізацыі «Лекары бязь межаў» у Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы. Ахвярамі інцыдэнту сталі як мінімум 22 асобы, у тым ліку трое лекараў і 15 кіраўнікоў мясцовых суполак.
Шпіталь знаходзіцца ў паселішчы Нанга Багуіла, у 450 кілямэтрах на поўнач ад сталічнага гораду Банга. У суботу ў клініцы сабраліся кіраўнікі мясцовых супольнасьцяў. Невядомыя нападнікі захапілі будынак і пакінулі пасьля сябе як мінімум 22 ахвяры.
У Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы ў сьнежні 2013 году здарыўся буйны канфлікт паміж баявікамі-мусульманамі і паўстанцамі-хрысьціянамі. У выніку сутыкненьняў загінулі больш як 1000 чалавек, каля мільёна былі змушаныя перасяліцца. Раней мусульманскія баевікі арганізцыі «Селека» з дапамогай зброі захапілі ўладу ў сталіцы ЦАР. 
эб