Японцы будуць лавіць кітоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.04.2014 13:24
                    
                                 
                
                
                    Рашэньне Міжнароданга суда ААН іх не паўстрымала.
                
                
                    
                         foto: greenpeace.org
foto: greenpeace.org
                     
                
                
                
               
                
                         Японцы заявілі, што аднаўляюць адлаўліваньне кітоў. Гэтае спрэчнае рашэньне ўрад у Токіё прыняў, нягледзячы на некарысны для Японіі вэрдыкт Міжнароднага суда ААН.
Суд сьцьвердзіў, што японцы забіваюць кітоў не для навуковых мэтаў, а дзеля прыбытку. Вэрдыктам забаранялася лавіць кітоў у антарктычным рэгіёне. Урад Японіі вырашыў аднак, што калі справа не тычыцца рыбалоўства ў Ціхім акіяне, дык можна аднавіць гэты промысел  у водах гэтага ж акіяна.
Адначасова міністар рыбалоўства Японіі заявіў, што квота адлаўліваных кітоў скарочана на палову і складае 210 штук.
яс