Logo Polskiego Radia
Print

Данецк: сквэр імя беркутаўцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2014 13:06
Прапанову па яго стварэньні сябры Гарадзкой рады падтрымалі адзінагалосна.

Гарадзкія ўлады Данецка вырашылі ўшанаваць украінскіх міліцыянтаў, якія загінулі падчас падаўленьня пратэстаў на кіеўскім Майдане.

Новы сквэр Памяці загінулых функцыянэраў спэцпадразьдзяленьня „Беркут” разьмешчаны непадалёк плошчы Дзяржынскага ў Данецку, побач з рэгіянальным аддзяленьнем Міністэрства ўнутраных спраў.

Прапанову па яго стварэньні сябры Гарадзкой рады падтрымалі адзінагалосна. У адмысловай рэзалюцыі паведамляецца, што новы сквэр узьнік, між іншым, па „шматлікіх просьбах мясцовых грамадзян”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт