Logo Polskiego Radia
Print

Дзеці ўцякаюць з Крыму

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.04.2014 14:16
Сям’я мяркуе, што дзеці – украінцы і павінны жыць ва Ўкраіне.

З Крыму ў сьпешцы выехаў дзіцячы дом сямейнага тыпу. Двое бацькоў і васьмёра дзяцей два дні ехалі з Еўпаторыі ў Хмяльніцкую вобласьць, паведамляюць украінскія навіны (ТСН).

Падарожжа не абыйшлося без перашкодаў. На новай мяжы іх не хацелі прапускаць расейскія баявікі. Пазьней, пасьля перасячэньня адміністрацыйнай мяжы паўвыспы ім пачалі званіць крымскія сацыяльныя службы з патрабаваньнем вярнуць дзяцей. Сям’я аднак мяркуе, што дзеці – украінцы і павінны жыць ва Ўкраіне. Пакуль што яны знайшлі прытулак у санаторыі.

Нагадаем, Крым быў акупаваны расейскімі войскамі ў сакавіку. Пасьля правядзеньня незаконнага рэфэрэндуму Ўладзімір Пуцін прыняў рашэньне аб далучэньні Крыму да Расеі.

ТСН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт