Ёсьць прагрэс у стане Шумахера
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.04.2014 17:19
Паявіўся шанец на тое, што ён прачнецца з комы.
inserbia.info
Ёсьць прагрэс па рэабілітацыі Міхаэля Шумахера. Экс-чэмпіён сьвету ў „Формуле-1” час ад часу прыходзіць у прытомнасьць. Такім чынам паведаміла супрацоўніца спартсмэна.
Нагадаем, больш за тры месяцы таму Міхаэль Шумахер атрымаў сур’ёзную траўму падчас катаньня на лыжах у францускіх Альпах.
Ён упаў і ўдарыўся галавой аб скалу. З гэтага часу мужчына знаходзіцца ў коме. З 30 студзеня лекары з бальніцы ў Грэноблі, дзе ён знаходзіцца, спрабуюць абудзіць яго, пакуль безвынікова.
аз