Мытны зьвяз падрывае сувэрэнітэт асобных краін
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
04.04.2014 11:45
Такую заяву зрабіў эўракамісар Ш. Фюле.
Мытны зьвяз, створаны Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам, падрывае сувэрэнітэт асобных краін, заявіў журналістам у Брусэлі камісар ЭЗ па пытаньнях пашырэньня і Эўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле.
Мытны зьвяз "падрывае сувэрэнітэт і будуецца на эканамічных і гандлёвых адносінах, якія базуюцца на субсыдыях, кантраляваных "Газпромам" і Крамлём". "Палітычнае супрацоўніцтва базуецца на патрабаваньнях Масквы. І падзеі ў Крыме, незаконны рэфэрэндум і анэксія, аб чым я вельмі шкадую, — яшчэ адзін доказ таму", — прыводзіць словы эўракамісара рэсурс "ЭЗ-плюс".
Фюле адзначыў, што прапанаванае Эўразьвязам Украіне пагадненьне аб асацыяцыі павінна, наадварот, умацаваць сувэрэнітэт дзяржавы і спрыяць неабходным эканамічным і палітычным рэформам.
БелаПАН/эб