Расьце сусьветны рынак узбраеньняў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
18.03.2014 18:17
У лік пяці вядучых экспартэраў зброі ўвайшоў Кітай і заняў месца Францыі.
PAP/Piotr Polak
Пэкін спрабуе абагнаць Нямеччыну і нават дагнаць Расею.Такія дадзеныя прыносіць штогадовы даклад , апублікаваны Стакгольмскім міжнародным інстытутам даследаваньня праблем міру.
З пачатку 2004 г. да канца мінулага году аб'ём сусьветнага гандлю звычайнымі ўзбраеньнямі павялічыўся на 14 адсоткаў. Сярод пастаўшчыкоў вядучае месца займаюць амэрыканцы. Доля Расеі ў сусьветным рынку ўзбраеньняў дасягае 27 адсоткаў. Трэцяе месца належыць Нямеччыне, нягледзячы на тое, што ў дадзены пэрыяд экспарт нямецкай зброі ўпаў амаль на чвэрць.
Пазыцыі Нямеччыны пагражае рост вытворчасьці й экспарту кітайскай зброі. Продаж кітайскіх ўзбраеньняў з 2004 году павялічыўся на 200%. Доля Кітая на сусветным рынку дасягнула 6 адсоткаў. Пэкін у гэтым рэйтынгу ўжо абагнаў Францыю. Кітай таксама зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце імпартэрам зброі. Побач зь ім асноўнымі пакупнікамі зброі зьяўляюцца краіны Паўднёвай Азіі і Пэрсідзкага заліву.
У гадах 2004-2013 эўрапейскія краіны зьменшылі імпарт узбраеньняў на 25 адсоткаў.
яс