Вярхоўная Рада Крыма хоча правесьці рэфэрэндум
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.02.2014 16:41
                    
                                 
                
                
                    Падчас сёньняшняга захопу будынкаў парлямэнта ў Крыме загінулі 2 чалавекі. 
                
                
                    
                         Фото: Владимир Притула/Радио Свобода/Источник: dumskaya.net
Фото: Владимир Притула/Радио Свобода/Источник: dumskaya.net
                     
                
                
                
               
                
                          Прэзыдыюм Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым ініцыюе рэфэрэндум на паўвыспе, - паведаміла Крымскае інфармацыйнае агенцтва, спасылаючыся на старшыню прэзыдыюма Аксану Карнійчук.
Адначасова прэзыдыюм зьвярнуўся да грамадзянаў Крыма з заявай, у якой паведамляе, што „ў выніку неканстытуцыйнага захопу ўлады ва Ўкраіне радыкальнымі нацыяналістамі пры падтрымцы ўзброеных груп, мір і бясьпека Крыма апынуліся пад пагрозай”. 
„У гэтай сытуацыі Вярхоўная Рада Аўтаномнай Рэспублікі Крым, у якасьці вышэйшага органа, прымае на сябе ўсю адказнасьць за сытуацыю ў Крыме, а адзіным магчымым выхадам з гэтай складанай сытуацыі зьяўляецца правядзеньне агульнакрымскага  рэфэрэндуму па справе статусу аўтаноміі”.
Нагадаем, раніцай у Сімферопалі адбыўся ўзброены захоп будынкаў парлямэнта. Паводле дадзеных мясцовага Міністэрства аховы здароўя, 2 чалавекі загінулі, а больш за дзецяць былі параненыя.
аз