„Greenpeace” абвінавачвае „Procter & Gamble”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.02.2014 17:14
                    
                                 
                
                
                    Эколягі пераконваюць, што касмэтычны канцэрн прычыняецца да зьнішчэньня трапічных лясоў.
                
                
                    
                         http://www.greenpeace.org/russia
http://www.greenpeace.org/russia
                     
                
                
                
               
                
                          Міжнародная экалягічная арганізацыя „Greenpeace” абвінавачвае канцэрн „Procter & Gamble” у тым, што фірма прычыняецца да зьнішчэньня трапічных лясоў у Інданэзіі. Гэта, у сваю чаргу, пагражае тамтэйшай дзікай фаўне.
Паводле дакладу, апублікаванага міжнароднай экалягічнай арганізацыяй, амэрыканскі канцэрн купляе пальмавы алей у інданэзійскіх вытворцаў, якія падазраюцца ў нішчэньні трапічных лясоў. Пальмавы алей выкарыстоўваецца канцэрнам „Procter & Gamble” для вытворчасьці касмэтыкі.
Актывіст „Greenpeace” патрабуюць, каб канцэрн высьвятліў гэтае пытаньне й гарантаваў кліентам, што яго прадукцыя бясьпечная для навакольнага асяродзьдзя.
Нагадаем, раней арганізацыя „Greenpeace” абвінавачвала ў нішчэньні трапічных лясоў такія сусьветныя кампаніі, як „Unilever”, „Nestle” ці „L'Oreal”.
аз