Мадура: Вэнэсуэла гэта не Ўкраіна
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.02.2014 12:23
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы папярэдзіў, што ён „не дазволіць паўтарэньня ўкраінскага сцэнара ў яго краіне”.
“Адказнасьць за хваляваньні як ва Ўкраіне, так і ў Вэнэсуэлі нясуць адны і тыя ж людзі. Гэта амэрыканскія арганізацыі, якія фінансава падтрымліваюць удзельнікаў пратэстаў”, - гэтак лічыць прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура. Ён гэтак сказаў падчас выступленьня па тэлебачаньні пасьля чатырох дзён вулічных сутыкненьняў пратэстоўцаў з паліцыяй у Каракасе.
Мадура заявіў, што гэтыя арганізацыі вядуць „імпэрыялістычную палітыку ўмяшаньня й кантролю над усім сьветам”. Нікалас Мадура, якога цытуе агенцтва „EFE”, папярэдзіў, што ён „не дазволіць паўтарэньня ўкраінскага сцэнара ў яго краіне”. „З цэлай павагай для ўкраінскага народу і ўраду: Вэнэсуэла гэта не Ўкраіна. Наш народ іншы, нашыя арміі розныя, розная таксама гісторыя. Мы тут праводзім рэвалюцыю”, - сказаў Мадура.
Апошнія чатыры дні ў сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе даходзіць да антыўрадавых дэманстрацый. Былі забітыя 3 чалавекі, 26 атрымалі раненьні. Учора паліцыя ўжыла сьлёзацечны газ і вадамёты.
Грамадзяне Вэнэсуэлы занепакоеныя эканамічнымі праблемамі краіны. У мінулым годзе інфляцыя ў Вэнэсуэле дасягнула 50 адсоткаў, карупцыя шырока распаўсюджаная. Акрамя таго, пратэстоўцы патрабуюць ад уладаў пачаць рашучую барацьбу са злачыннасьцю і амністыі для арыштаваных дэманстрантаў.
яс