Мурсі зноў перад судом
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
01.02.2014 18:13
У Каіры ўзноўлены адзін з чатырох працэсаў супраць былога прэзыдэнта Эгіпту.
Мурсі і 14 іншыx асоб абвінавачваюцца ў падбухторваньні да забойства дэманстрантаў, якія выступалі супраць прэзыдэнта ў 2012 годзе. У іншых працэсах былы прэзыдэнт абвінавачваецца ў супрацоўніцтве з палястынскай арганізацыяй ХАМАС і лібанскай Хэзбалой з мэтаю падрыхтоўкі тэрарыстычных замаxаў, у забойстве ахоўнікаў падчас уцёкаў з турмы ў 2011 годзе ды ў непаважлівым стаўленьні да суду.
эб