Украінскае і сырыйскае пытаньні ў Мюнхене
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
30.01.2014 12:04
Удзельнікі канфэрэнцыі, якая сёлета пройдзе 31 студзеня - 1 лютага, абмяркуюць украінскае і сырыйскае пытаньні.
Мюнхенскі форум праводзіцца штогод з 1962 года. У ім бяруць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, кіраўнікі МЗС і Міністэрстваў абароны, парлямэнтары ды вядучыя эксперты ў міжнароднай сфэры.
У сувязі зь юбілеем форуму яго арганізатары плянуюць правесьці рэтраспэктыўны агляд паўвекавой гісторыі дзейнасьці, а таксама сфакусаваць увагу на ключавых аспэктах міжнароднай і эўрапейскай палітыкі.
Асноўная ўвага будзе нададзеная ўмацаваньню бясьпекі эўраатлянтычнага рэгіёну, крызысу ва Ўкраіне, рэгуляваньню кібэрпрасторы, сытуацыі ў Сырыі і на Блізкім Усходзе, іранскай ядзернай праграме, пытаньням уплыву наступстваў фінансавага крызысу на глябальную бясьпеку і стабільнасьць.
эб/ria.ru