Logo Polskiego Radia
Print

Шумахер надалей у коме

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.01.2014 17:42
Камэнтатары здагадваюцца, што яго стан не палепшыўся.
sommetsports.co.nzsommetsports.co.nz

Празь месяц пасьля трагічнага выпадку на лыжах Міхаэль Шумахер надалей застаецца ў фармакалягічнай коме.

Былы кіроўца кляса „Формула-1” у канцы года пацярпеў падчас катаньня на горных лыжах у адным з курортаў у Францыі. Шумахер ўпаў і ўдарыўся галавой аб камень. З гэтага часу ён ляжыць у шпіталі ў Грэноблі.

Пасьля чатырох тыдняў лячэньня, лекары ня хочуць казаць пра прагнозы. Паводле некаторых нэйрахірургаў, пасля такой траўмы пацыенты знаходзяцца ў коме не даўжэй за 2-3 тыдні. Рашэньне вывесьці пацыента з комы зьвязана з паляпшэньнем стану здароўя пацыента.

Тым часам пракуратура ў Альбэрвілі надалей расьсьледуе акалічнасьці нешчасьлівага здарэньня. Верагодна, рапарт па гэтай справе павінен быць гатовы ў палове лютага.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт