Бразылія: Рэканструкцыя статуі Езуса ў Рыа-дэ-Жанэйра
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
23.01.2014 16:37
Паводле ацэнак экспэртаў, рамонтныя працы будуць доўжыцца чатыры месяцы.
Пачалася рэканструкцыя статуі Езуса, пашкоджанай падчас нядаўняй буры. Аналіз пашкоджаньняў 38-мэтровага манумэнту паказаў, што ў выніку ўдару маланкі постаць Езуса страціла вялікі палец правай рукі. У статуі таксама зламаны сярэдні палец і расколіна на галаве.
Паводле ацэнак адмыслоўцаў, працы па рэканструкцыі будуць каштаваць каля $800 тыс. У ёй будуць выкарыстаныя запасы таго ж каменя, зь якога быў выразаны помнік. Камень захоўваецца ў архідыяцэзіі ў Рыа.
Рамонт будзе доўжыцца да 4 месяцаў, але ёсьць добрая навіна для турыстаў - помнік у гэты час можна будзе наведваць.
Статуя Хрыста-Збавіцеля, усталяваная ў 1931 годзе на вяршыні гары Каркавада ў Рыа-дэ-Жанэйра, зьяўляецца адным з самых вядомых сымбалеў гораду. Штогод яго наведваюць амаль два мільёны турыстаў. Статуя вельмі часта працягвае маланку.
Гэта ня першая рэканструкцыя. 3 гады таму быў праведзены капітальны рамонт статуі, якія каштаваў $4 мільёны.
эб