Logo Polskiego Radia
Print

Дэманстранты рыхтуюцца да захопу парлямэнта - Азараў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.12.2013 17:57
Прэм'ер Украіны заклікаў амбасадараў краін Эўразьвязу й ЗША паўплываць на апазыцыю й спыніць рост напружаньня.
"Majdan" der Unabhängigkeitsplatz in Kiew"Majdan" der Unabhängigkeitsplatz in Kiew

Начальнік міліцыі Кіева Валерый Карак звольнены. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў. "Пасьля падзей зь пятніцы на суботу быў звольнены начальнік міліцыі, а з усімі супрацоўнікамі была праведзена жорсткая тлумачальная работа", - сказаў ён на сустрэчы з пасламі замежных краін сёньня ў Кіеве.

Раней паведамлялася, што генэрал Валерый Карак на калегіі МУС учора папрасіў міністра ўнутраных справаў разгледзіць пытаньне адстаўкі па ўласным жаданьні. Пасьля заканчэньня калегіі кіраўнік МУС паведаміў аб тым, што Карак часова адхілены ад выкананьня абавязкаў да заканчэньня правядзеньня службовага рассьледаваньня.
Нагадаем, у ноч на 30 лістапада ў Кіеве байцы спэцпадразьдзяленьня "Беркут" сілай разагналі акцыю пратэсту на Майдане Незалежнасьці. У выніку інцыдэнту траўмы атрымала каля 165 чалавек.
Прэм’ер Мікалай Азараў сказаў таксама, што масавыя акцыі пратэсту сталі некантраляванымі, і што ўрад мае інфармацыю аб тым, што дэманстранты рыхтуюцца да захопу парлямэнта. Азараў заклікаў амбасадараў краін Эўразьвязу й ЗША паўплываць на апазыцыю й спыніць рост напружаньня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт