Эколягі з „Greenpeace” выходзяць на волю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.11.2013 10:24
                    
                                 
                
                
                    Неўзабаве сьледчы ізалятар павінен пакінуць таксама польскі актывіст Томаш Дземяньчук.
                
                
                
                
               
                
                          Суд у Санкт-Пецярбургу вырашыў адпусьціць пад залог 19 з 30 затрыманых актывістаў экалягічнай арганізацыі „Greenpeace”.
Залог за кожнага актывіста складае 2 мільёны расейскіх рублёў.
Чальцоў экіпажу судна „Arctic Sunrise”, які належыць міжнароднай экалягічнай арганізацыі, вінавацяць у хуліганстве.
30 актывістаў„ Greenpeace” былі затрыманыя расейскімі памежнікамі 19 верасьня ў Баранцавым моры падчас акцыі пратэсту супраць здабычы нафты на буравой плятформе канцэрну „Газпром”.
Эколягаў спачатку даставілі ў Мурманск і прысудзілі да двух месяцаў арышту. Пазьней іх перавялі ў Санкт-Пецярбург, дзе суды сталі адпускаць іх пад залог.
На волі апынуліся ўжо тры асобы. Неўзабаве сьледчы ізалятар павінен пакінуць таксама польскі актывіст Томаш Дземяньчук.
аз