Папа Францішак просіць дапамагчы Сырыі і Філіпінам 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        13.11.2013 17:39
                    
                                 
                
                
                    Падчас сустрэчы з паломнікамі пантыфік згадаў дзьве нядаўнія падзеі.
                
                
                    
                         Папа ФранцішакPAP
Папа ФранцішакPAP
                     
                
                
                
               
                
                         
Папа рымскі Францішак падчас генэральнай аўдыенцыі ў Ватыкане заклікаў вернікаў маліцца за мір у Сырыі і аказаць падтрымку насельніцтву Філіпінаў. 
Падчас сустрэчы з паломнікамі пантыфік згадаў дзьве нядаўнія падзеі.
- Я зь вялікім смуткам даведаўся, што два дні таму ў Дамаску снарадамі былі забітыя некалькі дзяцей, якія вярталіся са школы, і кіроўца аўтобусу, а іншыя дзеці атрымалі раненьні. Трэба шчыра маліцца, каб такія трагедыі ніколі больш не паўтараліся. 
Папа Францішак нагадаў, што гэтымі днямі вернікі павінны маліцца і аб'яднаць сілы для таго, каб дапамагчы сваім братам і сёстрам на Філіпінах, якія пацярпелі ад тайфуна.
У выніку разбуральнага тайфуну «Хаян» на Філіпінах маглі загінуць да дзьвюх з паловай тысяч чалавек. 
эб