Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі прадухілілі тэракт на склад хімзброі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.10.2013 17:25
Напад на ваенны аб'ект рыхтавалі два жыхары Паўночнага Каўказу.

Расейскія спэцслужбы прадухілілі тэратыстычную атаку на склад хімічнай зброі. Тэракт плянавалі зьдзейсьніць два іслямскія экстрэмісты ў Кіраўскай вобласьці.

Бандыты былі арыштаваныя. Крымінальная справа супраць іх ужо ўзбуджана.

Як паведаміў прэс-сакратар Сьледчага камітэта Ўладзімір Маркін, двое жыхароў Паўночнага Каўказа рыхтавалі напад на ваенны аб'ект, разьмешчаны недалёка ад вёскі Мірны.

Паводле інфармацыі агенцтва ІТАР – ТАСС, на тэрыторыі вайсковага аб’екта захоўваецца ня толькі хімічная зброя, але й праводзіцца ейная ўтылізацыя.

У Кіраў тэрарысты прыехалі некалькі тыдняў таму з Масквы. У іх доме былі знойдзеныя замежныя пашпарты, грошы й літаратура экстрэмісцкага характару.

Паліцыя таксама канфіскавала выбуховыя рэчывы й часткова сабраныя самаробныя бомбы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт