Logo Polskiego Radia
Print

У Бэльгіі затрымалі лідара самалійскіх піратаў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.10.2013 10:37
Меркаваны кіраўнік групы самалійскіх піратаў Махамэд Абдзі Хасан затрыманы бэльгійскай паліцыяй у міжнародным аэрапорце Брусэля.

ААН называла Абдзі Хасана адным з самых вядомых і ўплывовых самалійскіх піратаў. Ён падазраецца ў тым, што кіруе злачыннай групай, якая ў 2009 годзе захапіла й на працягу больш за 70 дзён ўтрымлівала ў закладніках экіпаж бэльгійскага судна "Пампеі".

Абдзі Хасан, якому ўжо прад'яўленае абвінавачваньне ў пірацтве, быў затрыманы па прылёце ў Брусэль у суботу рэйсам з Найробі. Прычыны яго паездкі ў Бельгію не вядомыя, перадае РІА “Навіны" .

Як паведамлялася , у студзені Абдзі Хасан заявіў , што сыходзіць на спакой.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт