Logo Polskiego Radia
Print

Перапіс насельніцтва ў Босьніі й Герцагавіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.10.2013 16:51
Гэта першы перапіс ад часу заканчэньня крывавага канфлікту.

У Босьніі й Герцагавіне сёньня пачаўся першы перапісу насельніцтва ад часу заканчэньня крывавага канфлікту.

Вайна прывяла да значных дэмаграфічных зьменаў у гэтай краіне. У гадах 1992-1995 было забіта каля 100 тысяч чалавек, а ў выніку „этнічных чыстак” некалькі мільёнаў пакінулі свае дамы.

Прадстаўнікі ўстановаў, адказных за перапіс, зьвярнуліся да грамадзянаў з просьбай супрацоўнічаць дзеля яго бесьперабойнага правядзеньня. Асаблівы націск зроблены на захаваньне сакрэтнасьці атрыманых у яго выніку асабістых дадзеных.

За правядзеньнем перапісу сочыць місія міжнародных назіральнікаў, якая складаецца з прадстаўнікоў ЭЗ, Рады Эўропы й ААН. Назіральнікі правяраюць, ці перапіс праходзіць у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі ды ці ягоныя вынікі сапраўдныя.

Перапіс насельніцтва ў Босьніі й Герцагавіне будзе працягвацца да 15 кастрычніка. Пры яго правядзеньні працуе каля 19 тыс. чалавек. Вынікі будуць агучаныя пасьля трох месяцаў ад яго заканчэньня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт