Экспэрты ААН па хімзброі прыбылі ў Сырыю
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.10.2013 16:49
Доступ да складоў ускладнены ў сувязі з узброенымі дзеяньнямі.
Die UN stoppte ihre Hilfstransporte nachdem Russland ein Hilfskonvoi westlich von Aleppo zerstörte.EPA/LOCAL COMMITEE OF ARBEEN
EPA/LOCAL COMMITEE OF ARBEEN
Назіральнікі ААН па хімічнай зброі прыбылі ў Сырыю. Такім чынам яны пачалі місію Рады Бясьпекі ААН.
Калёна каля 20 аўтамабіляў з экспэртамі ўехала на тэрыторыю Сырыі зь Лібана. Назіральнікі не маглі непасрэдна прыляцець у Дамаск з-за баявых дзеяньняў, якія адбываліся ў ваколіцы аэрапорта.
Ужо стала вядома, што 7 з 19 месцаў, дзе захоўваецца хімічная зброя, знаходзіцца ў зоне баёў, і доступ да іх будзе вельмі складаны.
Назіральнікі павінны прадставіць канчатковы даклад са сваёй працы да канца кастрычніка. Сырыйскі арсэнал хімічнай зброі павінен быць зьнішчаны да сярэдзіны наступнага года. Гаворка ідзе пра больш за тысячу тонаў зарына й іпрыту.
аз