Цыгарэты ў труне
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.10.2013 16:45
Замест нябожчыка ў труне знаходзіліся контрабандныя цыгарэты й алькаголь.
На шведзка-нарвескай мяжы затрыманы грамадзянін Латвіі, які спрабаваў увесьці ў Нарвэгію кантрабандныя алькаголь і цыгарэты ў труне.
Нарвэскіх мытнікаў зацікавіў незвычайны груз латвійскага аўтамабіля, то бок, апячатаная труна. Кіроўца тлумачыў, што ён перавозіць цела нарвескага грамадзяніна, які памёр падчас візыту ў Латвію.
Усё ж гэтыя паясьненьні пры адсутнасьці неабходных дакумэнтаў не пераканалі нарвэжцаў. Мытнікі загадалі зрабіць рэнтгенаўскі здымак труны. Аказалася, што замест нябошчыка ў ёй знаходзіцца 20 тыс. цыгарэтаў і некалькі дзясяткаў літраў сьпірту. Агулам у аўтамабілі былі знойдзеныя 473 літры алькаголю.
Кіроўца быў затрыманы супрацоўнікамі паліцыі й чакае працэсу пад вартай.
аз