Польскі сьвятар з Дамініканы ў вышуку Інтэрпола
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.09.2013 17:25
Пракуратура Дамініканскай Рэспублікі абвінавачвае яго ў пэдафіліі.
Пракуратура Дамініканскай Рэспублікі зьвярнулася ў Інтэрпол за дапамогай у затрыманьні сьвятара Войцеха Гіля, які падазраецца ў пэдафіліі.
Сьвятар пaбываў на адпачынку ў Польшчы, калі ў канцы траўня яму былі выстаўлены абвінавачваньні. Пасьля гэтага Войцех Гіль не вярнуўся ў сваю парафію на Дамінікане, дзе ён служыў на працягу васьмі гадоў. Сьвятар таксама аспрэчвае абвінавачваньні дамініканскай пракуратуры.
У адмысловым камунікаце генпракурор Дамінгес Брыта выказаў спадзяваньне, што супрацоўніцтва зь Інтэрполам і іншымі міжнароднымі арганізацыямі дазволіць паставіць сьвятара перад судом у Дамініканскай Рэспубліцы.
Дамініканскія ўлады таксама расьсьледуюць справу Апостальскага нунцыя, арцыбіскупа Юзэфа Вэсалоўскага, якога ў жніўні таксама з-за падазрэньняў у пэдафіліі адклікаў Папа Рымскі.
Ватыкан заявіў, што будзе супрацоўнічаць з уладамі Дамініканскай Рэспублікі ў расьсьледаваньні гэтай справы.
аз