Сырыя перадала ў Гаагу даныя пра хімічную зброю
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
21.09.2013 12:33
Што дакладна зьмяшчаецца ў дакумэнтах, пакуль не паведамляецца. Імаверна, гэта пакуль што ня ўсе зьвесткі.
foto: PAH
Сырыйскі ўрад 20 верасьня накіраваў даныя аб сваёй хімічнай зброі ў Гаагу, дзе месьціцца Арганізацыя па забароне хімічнай зброі -- міжнародная структура, закліканая сачыць за выкананьнем адпаведнай канвэнцыі, падпісанай 190 краінамі сьвету, паведамляе Reuters.
Што дакладна зьмяшчаецца ў гэтых дакумэнтах, пакуль не паведамляецца, аднак, як вынікае са словаў прадстаўніка арганізацыі, пакуль што перададзеныя ня ўсе зьвесткі. Паводле ацэнак замежных выведак, у распараджэньні Дамаску знаходзіцца каля тысячы тон баявых атрутных рэчываў.
На мінулым тыдні Сырыя падпісала канвэнцыю аб поўнай забароне хімічнай зброі. Далучыўшыся да гэтага пагадненьня, Дамаск ўзяў на сябе абавязацельства пазбавіцца ад свайго хімічнага арсэналу. Згодна з плянам, прапанаваным ЗША і Расеяй, гэта павінна адбыцца да канца 2014 года.
Паводле ацэнак сырыйскага кіраўніцтва, выдаткі на ліквідацыю хімічнага арсэналу складуць прыкладна мільярд даляраў.
эб/lenta.ru