Logo Polskiego Radia
Print

NASA будзе шукаць сьляды жыцьця на Марсе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.09.2013 16:11
Менавіта такую місію будзе мець новы марсаход, які касьмічнае агенцтва зьбіраецца выслаць на плянэту ў 2020 годзе.

Ён засяродзіцца на дасьледаваньні марсіянскіх парод, у якіх маглі захавацца сьляды жывых арганізмаў.

Навукоўцы адзначаюць, што гэта істотны крок у параўнаньні зь місіяй марсахода Curiosity, які цяпер знаходзіцца на чырвонай плянэце. Ён мае толькі вызначыць, ці на Марсе калі-небудзь панавалі спрыяльныя для жыцьця ўмовы.

З увагі на ашчаднасьці місія будзе каштаваць каля 1,5 мільярда даляраў. Пакуль невядома, якім чынам аналізы парод будуць высланыя на Зямлю. Навукоўцы не выключаюць, што зробяць гэта людзі, якія прыляцяць на Марс, што зьяўляецца канчатковай мэтаў вучоных.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт