Logo Polskiego Radia
Print

Францыя падтрымлівае міжнароднае ўмяшальніцтва ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.08.2013 10:56
З такой заявай выступіў кіраўнік францускага МЗС Лоран Фабіус.
Wikimedia Commons/CC BY-SA 3.0/TUBSEmail Silk.svg Gallery

Калі паведамленьні пра выкарыстаньне сырыйскімі ўрадавымі сіламі хімічнай зброі пацьвердзяцца, Францыя санкцыянуе прымяненьне сілы. З такой заявай выступіў кіраўнік францускага МЗС Лоран Фабіус. Паводле яго слоў, у выпадку пацьверджацьня абвінавачваньняў супраць Дамаска, сілавое вырашэньне павінна прымяніць міжнародная супольнасьць. Кіраўнік францускага МЗС адзначыў, што калі ААН не ў стане прыняць рашэньне аб умяшальніцтве, то аб гэтым трэба вырашыць „па-іншаму”. Фабіус не ўдакладніў, што ён мае на думцы.

Па дадзеных сырыйскай апазыцыі, у выніку ўчорашняй атакі з прымяненьнем хімічнай зброі ў Сырыі загінулі больш за 1300 чалавек.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый патрабуе, каб яе спэцыялісты маглі праверыць гэтую інфармацыю. У Нью-Ёрку, было склікана экстраннае пасяджэньне Рады Бясьпекі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт